Шчодры вечар

Засыпае неба срэбрам наваколле
Весела страляюць дровы ў стаяку,
На ваконных шыбах дзіўных дрэваў голле
Ахінае срэбрам сінюю раку.

Ў хаце светла, цёпла. Пахне кажурынай,
Ясь на скрыпцы грае, мама кросны тчэ.
Дзятвы поўна хата - Стась з яго сябрынай,
Песьню скрыпкі ловяць,што ў душу цячэ.

Расцвітаюць гукі зоркамі на небе,
То пугач рагоча, то жаўрук звініць.
Аб часах шляхецкіх, барацьбе і хлебе
Плача паланэзу залатая ніць.

Плача аб мінулым, аб высокіх планах,
Аб геройскіх бітвах на роднай зямлі.
Кліча ў бой Касцюшка, чутны крык Рэйтана:
"Бараніце княства, бо йдуць маскалі!"

Чутна коней ржанне, стрэл, узрыў гранаты
Чутны куляў спевы і гарматаў брэх.
Няма болей кроснаў і старэнькай хаты.
Ад крыві жаўнераў стаў чырвоным снег.

Засыпае неба срэбрам наваколле,
Сіні-сіні іней на галінках дрэў.
Час праднавагодні, шчадрацу раздолле:
Хай лунае ў міры жартаўлівы спеў!


Рецензии