Нi пры-, нi зажыццёвай славы...

***
Ні пры-, ні зажыццёвай славы
Не трэба мне. Хачу пражыць
Я не для масавай забавы,
А толькі каб заўжды любіць
Мой край бярозава-сасновы
І перадаць сваю любоў
Да беларускай роднай мовы
І да яе пяшчотных слоў.
Таму і кніга – не забава,
Калі напісана жыццём.
Ні пры-, ні зажыццёвай славы
Не трэба мне перад Хрыстом.

11. 01. 2025 г.


Рецензии