Зямля радзiмы
леанід ПРАНЧАК
Што не канае у вяках,
Што праз гады пачуцці раніць?
Не прыпамін, не сум, не жах...
Памяць.
Што не сагнуць і не скарыць,
Не паламаць, як ліст аеру,
Не загубіць, не замарыць?..
Веру.
Што першаісна? Без чаго
Ні лёс, ні шчасце немагчымы?
Не хлеб, не сонца, не агонь?..
Зямля Радзімы!
Зямля Радзімы маёй,
Дзе я радзіўся і ўзрос.
Зямля Радзімы маёй –
Мая Айчына, мой лёс!
Што ёсць святое для усіх?
Сапраўдны сэнс, а не бравада.
На ўсё жыццё, а не на міг?
Праўда.
Што нам з табой важней за ўсё,
Што мроі вечнай ёсць спатоля?
Не жарсць, не срэбра, не жыццё.
Воля.
Што першаісна? Без чаго
Ні лёс, ні шчасце немагчымы?
Не хлеб, не сонца, не агонь?..
Зямля Радзімы!
Зямля Радзімы маёй,
Дзе я радзіўся і ўзрос.
Зямля Радзімы маёй –
Мая Айчына, мой лёс!
11.12.2024.
Свидетельство о публикации №125011104023