Асеннi ренесанс

Гучаў вакол асенні ренесанс.
Ішоў праз парк дарогай нацянькі.
І тут сустрэў я выпадкова вас...
Збянтэжыўся, як робяць дзівакі.

Паклон паслаў – а следам у адказ
Дзявочы смех i лёгкi пал шчакi.
Аднак сустрэча мела рэзананс:
Уразіў поцiск  вашае рукi...

Адчуў, што больш я не ўбачу вас.
Цяпер я маю сумаваць па кім.
Так паяднаць нас мог хiба што Брамс,
Цi класiка шчымлiвыя радкi.


Рецензии