Цiхмянасць

Господзь змагаўся за душу, за Сонца ў сэрцы,
Народа  разум не прыняў, стаў «Лобным месцам».
Вянок цярновы ўсклаў на думкi Божыя нявер`ем,
На распiнанне выправiў багровай сцежкай.

Тапталiся з пляўком яхiдным ды насмешкай,
З трыумфам узнялi свой шчыт на святкаванне.
Стагнае цвек з тае пары у душах грэшных,
Змагаецца душа з «Галгофай» за прызнанне.

Цiхмянасць – не пакора гэта i не гiбель,
Хто пераможцам быў – сыскаў каптан ганебны,
Грахi пытаецца раскiнуць, як камлыгi,
Яны вяртаюцца то з феяю, то з ведзьмай.

Цiхмянасць у часы разгулу сее зерне,
Духоўнае святло прыточвае карэннi,
Ды каласiцца рунь на полi, непазбежна,
Яднае разум з сэрцам зорак атачэнне.


Рецензии