Мая Мова
Можа увогуле i дарма
Кажуць мова мая памерла
Кажуць мовы маей няма
Да, яшчэ дзесьцi чуць у падземцы
Да, там хтосьцi пяе у эмiграцыi
Мы у краiне сваей як туземцы
Мо ужо час будаваць рэзэрвацыi?
Як праклен, як агiда для школьнiкау
Як кляймо экстрэмiста даросламу
Ей нiколi не быць ужо вольнай
Зарастаць бадыллем i каростаю
Але недзе у цемры, з-за кратау
Адгукнецца шматтысячным рэхам
I крыжы запяюць Курапатау
Галасамi забiтых паэтау
I забытая мова краiны
Загучыць з-за калючага дроту
Я не дам табе мова загiнуць
I нiколi не буду скотам!
Свидетельство о публикации №125011003999