Снежны настрой

Наваколле ў задуменні,
На арэлях хваляў лёсу...
А нябёсы шчодрай жменяй
Сыплюць снег на стрэхі вёсак.

І не верыцца, што хутка
Зменіць снежны цуд адліга,
Бо сягодня снег бялюткі
Сыпле ціха, ціха, ціха...

Снег, як казка, белы, чысты
Кружыць вальсам светлых мараў.
Рой сняжынак прамяністых
Вылятае з снежных хмараў.


Рецензии