Дзень застауся да Каляд
Замятае снегам шлях.
Сівер вырваўся з няволі
І лятае па дварах.
То віхор збівае ў клоча.
Круціць снег за вушаком,
А завея то рагоча,
То скавыча ваўчаком.
Змрок туманам зацягнула,
Тоне ў белі далягляд…
То зіма крылом махнула,
Дзень застаўся да Каляд.
Свидетельство о публикации №125010902976