У свеце...
Так цяжка знайсцi выключэнне:
Мяняюць усё, што згадаеш,
Цi яўна, цi скрыта пад ценем.
Гандлююць i словам, i справай,
Сваёю мараллю, сябрамi.
Душой авалодвае д`ябал,
Частуючы нас пiрагамi.
Шырэй адкрывае прасторы
Навука, што нельга учора,
Знайшло, як на жарт, сёння попыт:
Купляецца шчасце i гора.
Мяняюць на грошы каханне,
Iмкненнi свае, свае думкi.
Мяняецца талент, прызванне
На нолiкi ў нашым рахунку.
Мяркуецца часта: здароўе
Не купiш за грошы ды ласку.
Мо так? Але можна часткова…
Улiць маладую закваску.
Купiць i прадаць можна зорку,
Ў пакоi, на ўласнай канапе.
Схаваецца моўчкi на золку,
Не знае пра рабскiя лапы.
Пакуль што знайшла, што ад смерцi
Не збегчы, заўжды адшукае.
Вось жыцце змяняць на паперкi –
Iснуе магчымасць такая.
На дробязь мяняюцца твары –
Губляем сваю чалавечнасць.
Складана вярнуць ад пачвары,
Не вырваць з iх лап сваю свечку.
Дык што не прадаць ў гэтым свеце?
Што сёння, як кажуць, бясцэнна?
Цунамi, бураны i вецер –
Iх, проста, не купяць, не цэняць.
Хаця, i у гэтым памылка:
Сабе не купiлi б… А сябру?..
Пакуль што жанглёры не ў сiлах
Стыхiяй гуляць, як ахвярай.
Свидетельство о публикации №125010902486