Што бацькоу жывая мова...

***
                Майму чытачу

Што бацькоў жывая мова
Для цябе складзе,
Тое ёсць ад сэрца слова,
Што да сэрца йдзе.

Студзень сонечны гуляе
І губляе цень
Ад каліны, што так ззяе
І вітае дзень.

Я таксама дзень вітаю,
Як найменшы грэх,
Разам з сонейкам світаю
Голы, як арэх,

Што вітае дзень зімовы
Цёплы залаты.
Я вітаю словы мовы
Роднай, як і ты.

08. 01. 2025 г.


Рецензии