Ну ты скажы
Калi садзiлiся за стол, за чаркай,
Пакуль лiлiся жарты без насмешак,
Дзялiлiся саленнямi i скваркай.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
– Пакуль не завiхрацца думкi з чаркай,
Тады заные наваколле смерчам,
Блiшчаць ў паветры кулакi i палкi.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы…
Парой зiмоваю, у час завеяў,
Сусед суседа ратавалi спешна
Замётаў снежных, шчокi разавелi…
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы…
Калi суполкаю снавалi кросны,
Узор на дыванах iм вока цешыў:
Набраць яго было не так i проста.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
– Пакуль вясна не распусцiла косы.
Пакуль не грызлi плугам свае межы,
З шырокай – станавiлiся палоскай.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы…
Выходзiлi ўсе дружна на праполкi.
Гучалi песнi у паветры свежым,
Пакуль суседка не аднесла колiк.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
Калi сумеў суседачку абвесцi
У час праполкi, даў радкоў аж шэсць ёй,
Спiну не разагнуць той, не прысесцi.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы…
Бо вечарам гарэлку на карэннях
Суседка несла, спiнкy каб нацерцi,
Ды з жалем ойкала, i абурэннем.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
Як надыходзiў час уборкi ў краi.
Тады, суседцы, каб крыху пацешыць,
Спяшалi дзялку на радок убавiць.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы...
- Пакуль суседка не злiчыла градкi,
У час калi «лапшы» ўжо не навешаць,
Трасецца наваколле ў матах, звадцы.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
Пад лямант злобны люд цярэбiць дзялкi,
Шукаюць трактар звезцi ў бурт, нарэшце –
Каб ў ноч палову не змялi русалкi.
– Ты мне скажы, раней народ быў лепшы?..
Пакос суседскi, як заўжды, гусцейшчы,
Са скрыпам скiвiцы, iх думкi трэпяць,
Плануюць вылазку за сенам цемрай.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы,
Радзелi валасы у гучнай схватцы.
А вечарам, прыкрыўшы свае плешы,
Спявалi мiрна, выпiўшы па чарцы.
– Ты не скажы, раней народ быў лепшы…
Было шмат працы, цяжкай ды супольнай.
Яна звiвала шчыльна жыцця сцежкi,
Каб адпачыць, збiралася застолле.
Ды што сказаць? Цi быў ранней люд лепшы?!.
Мяняе наваколле рытм жыццёвы,
Люд прыладкоўвае да зменаў знешнiх,
А так ўсё той жа – розныя умовы…
Свидетельство о публикации №125010802681