Калядны надвячорак
Як у дзяцінстве. Ой, даўно!
Ды ўспамінаю снегу гуры
І ў кветках срэбраных вакно.
Успамінаю вечар сіні
І з комінаў слупамі дым,
Гілі чырвоныя і іней
Ў падсвеце сонца залатым.
Раку заслалі і пагоркі
Бялюткім пухам дываны
І дзівяцца з нябёсаў зоркі
На край цнатлівай белізны!
А навакол такая ціша,
Замілаванне аж да слёз!
Шкада, што гоман дня скалыша
Красу, што нарадзіў мароз!
Свидетельство о публикации №125010704283
Бувай счастливий, та здоровий.
Таис Афинская 3 07.01.2025 20:44 Заявить о нарушении
Здароўя табе,родная, і ўсім тваім блізкім і дай Божа нам мірнага неба і спакою на зямлі!
Станислав Шастак 08.01.2025 13:20 Заявить о нарушении