Не прымаю сэрцам штучнасць...
Не прымаю сэрцам штучнасць
Вершаў пра жыццё.
Лепш няхай губляе гучнасць
Верш, не пачуццё.
Чысціні няхай не страціць
Голас мой і верш
Пра жыццё-быццё і маці,
Пра яе – найперш.
І хоць часам верш ахрыплы,
Ці бязгучны крык,
Лепш няхай ён будзе сціплы,
Толькі б ён пранік
У душу тваю праз слова,
Што ад сэрца йдзе,
Што бацькоў жывая мова
Для цябе складзе.
07. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №125010703898