Мова родная

Калi сэрцы пявучаю мовай
Аб радзiме складаюць санэты,
Дзядоў родныя чыстыя словы
Аблятуць па абшарах сусветаў.

Ды абдымуць вясёлкаю душы,
Неба зорнае ўзыдзе над краем.
Ледзяныя таросы разрушаць,
Маладзiк-весяльчак загукае.

Слова роднага гукi сакральны,
Нарадзiлi зямелька й паветра,
Душы прашчураў нашых звiвалi,
Каб квiтнелi, бы зыркая кветка.

Словы родныя – мудрасць народа,
У зярнятках на дне сутарэння.
Палiваем i  просiм пагоды,
Моцы даць i паслаць прасвятленне.

Каб павагу i свежасць дыхання
Родным словам рассеялi ў полi.
Мова родная стала агранкай,
Хрусталёвай, для нашае долi.


Рецензии