На высокi курган я свой боль прывяду...
"Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся...
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!"
Янка Купала 1924 г.
На высокі курган я свой боль прывяду
І пакіну на гэтым прыволлі,
Хай бядуе ён там, хай наводзіць нуду,
Хай цяпер лямантуе уволю.
І пайду я упрочкі дарогай адзін,
Не чакаючы стрэцца са шчасцем,
І не буду спыняцца ля цёмных хацін,
Бо на сон мне у іх не пашчасціць,
Бо не сняцца мне сны аб табе, Беларусь,
Бо нічога наогул не сніцца...
Ўсе чакаюць, калі я ў душы прыбярусь,
Я чакаю пры гэтым не спіцца...
Бо суляддзя увогуле не дасягнуць...
Ці прынамсі, мажліва часткова...
Ды усё ж не бяжыць гэты конь, як не б'юць-
Бо згубілася недзе падкова.
Мусіць мог бы пабегчы наўпрост безь яе,
Без ніводнай падковы наросхрыст,
Па замерзлай вадзе капытамі ён б'е,
Ды слізгоча вялізная постаць...
Не падняць галаву, не падперці калень...
Мы ж пакінулі боль як загану!
Ды за спінай хавалася гэтая дрэнь
У малочным сутонні туману.
На высокі курган не пусціў я свой боль,
На прыволлі яго не пакінуў...
Хай наводзіць нуду, хай бядуе са мной,
Ды маю не чапае краіну!
Ды маю не чапае краіну...
Свидетельство о публикации №125010508222