Ветразь майго лёсу
І піць з вуснаў тваіх мовы роднае гук!
Я хачу з табой досьведам, марай дзяліцца,
Цалаваць цеплыню тваіх ласкавых рук.
Хачу ў ззянні вачэй, як у ранку крыштальным,
Патануць назаўжды, як пясок залаты.
Ты - мой ветразь у моры, мой лёс прадказальны
Вечны сэрца агонь! Душы сонейка - ты!
Хай жыве настальгія, што сэрцы яднае,
Ручаём між каменняў цурчыць успаміны
Аб знаёмых сцяжынках у роднаму краю
Дзе палаюць пажарам у восень асіны.
Я начною парой планы, мроі спраўджаю
І спяшаю ў край мар, дзе няма берагоў,
Дзе я зноў малады і ўвесь досвед, што маю
Я хацеў бы аддаць на алтар для багоў,
Каб яны прынялі яго вартай ахвярай
І пракляцце знялі, што наклалі на край,
Каб жыццё не было ў ім ні мукай, ні карай
І ў вачах жыхароў назаўжды б знік адчай!
Маім сэрцам хачу да цябе прытуліцца,
Родны краю, і піць водар матчынай мовы!
Хачу досведам жыткі з табой падзяліцца,
Каб праз іх стаўся ты яшчэ болей здаровы!
Свидетельство о публикации №125010500793