Я спадзяюся

Світанак

Восеньскі дзень,
     ён кароткі, не доўгі.
Першыя промні
     чакаючы ўранні,
Быццам над злом
     дабрыні перамогі,
Быццам сустрэчы
     ў вялікім каханні,

Я спадзяюся:
     Світанак прачнецца,
Нават праз дождж,
     праз вятры і туманы
Ўзыдзе, засвеціцца ярка,
     пачнецца,
Будзе шчаслівым,
     любімым, жаданым.


Рецензии