Бездарожжа раздарожжа
Бляклы месяца абмылак.
Зноў душу маю стрыножаць
Путы леташнiх памылак.
Кроплi вiльгацi на шыбах
И асцё чарнiльнай цвiлi.
Ледзяшы спяваюць нiбы
"Тра-лi-валi, цi-лi, цi-лi."
Пералiў званоў над плошчай.
Божа,дай нам моцы й сiлы.
I няхай заўжды харошы
Месяц свецiць, як асiлак.
Толькi светласць дапаможа
Раздарожыць бездарожжа!
Свидетельство о публикации №125010504828