На ганачку...

На ганачку стаяў ты з сябрам шчырым,
Цягнік вяселля ехаў міма вас.
Мы развіталіся не сваркай – мірам,
Чаму ж слязой ў вачах сустрэў ты нас?

Жанатым быў – я гэта цвёрда помню,
Напэўна, з год, а можа нават з два?
Дзяўчыну добрую кахаў ты – роўню,
Чаму ж твая схілілась галава?

Цягнік вясёлы ехаў з лялькай-цацкай,
Цудоўны пах прыгожых хрызантэм.
Няўжо ўчынак гэты твой – знянацку?
Пярсцёнак быў на пальцы – знак-татэм.

Я праз акенца мутнае глядзела,
Заўважыла, вядома ж, там цябе.
Нібыта птаха міма праляцела...
Прамашка – пачуццё ў барацьбе.


Рецензии