Майго натхнення вечны зорапад
Радзіма маіх прадзедаў, дзядоў,
Дзе будзіць лета песняю салоўка
І вецярок лагодзіць цень бароў.
Мой ранак пачынаецца з усмешкі
Ад шчасця, што народжана я тут,
На той зямлі, дзе я таптала сцежкі,
З любоўю называла «Родны кут».
З табой зіма лагодная, як лета,
А палыны салодкія, як мёд.
Я назаўжды цяплом тваім сагрэта,
Як у рачулцы берагам чарот.
Маё жыццё, адмеранае лёсам,
Цвіце з табой, як яблынявы сад,
Мой беларускі край многагалосы,
Майго натхнення вечны зорапад.
Свидетельство о публикации №125010406823