Проста любата

Колькі чулых слоў спазнала? -
Трэба з мовай роднай жыць!
У школе мову вывучала,
Праўдай сэнсу не сказіць.

Мову продкаў павітаю,
запрашаю да стала
І пры гэтым прачытаю
Верш, што ўчора пачала.

Соладка на сэрцы з ранку,
Бо жадаю з мовай жыць.
Прачынаюсь на світанку,
а на печы скарб ляжыць.

Творы Коласа, Купалы,
Караткевіч - смаката,
А яшчэ Ажэжкі, Цёткі
Танка, - проста любата.

Колькі чулых слоў спазнала? -
Трэба з мовай роднай жыць!
У школе мову вывучала,
Праўдай сэнсу не сказіць.
04.01.2025
Карціна мастачкі Веры Юрковай


Рецензии
Дуже гарний вiрш! Не этнический украинец, как сейчас говорят, но отвечу вам так.

Шрайб Ман   29.01.2025 20:14     Заявить о нарушении