Мая милагучная родная мова

Мая мілагучная родная мова

Я мову пакрыўдзіць сваю не дазволю!
Яна мне - сяброўка, сястрыца і маці.
На ёй мне пяе сваю песеньку поле,
На ёй падпяваюць яму сенажаці.

З ёй сеяў зярняткі мой прадзед калісьці.
Пад песню бабулі скакаў калаўродак,
З ёй ткаліся з кужалю кветкі і лісце,
Абрус засцілаўся пад міску і сподак...

Яна, мая мова, як птушка сінічка,
Што з сонечнай грудкай лятае ў прасторы,
То з вуснаў каханка ліецца крынічкай,
То сумам пранізлівым плача ад гора.

Я матчынай мовай з маленства спавіта,
Хоць зараз на іншых не раз размаўляю,
З няктару яе наліваецца жыта,
І час піша летапіс роднага краю.

І мне не патрэбны даўно перакладчык.
Смакую мёд кожнага роднага слова.
Яна мне не проста - сяброўка, - дарадчык!
Мая мілагучная родная мова.


Рецензии