Добры ветрык абвявае
Мой кавалачак Зямлі,
Прыгажосцю забаўляе
І кранае сэрца мне…
Веснавыя спевы птушак,
Шум крынічак і лясоў,
Пах бялюткіх медунічак
Бударажаць маю кроў.
Я сустрэла тут каханне
І я дзякую - Айца
За яго мне падарунак
І такога малайца!
Як галубіць цеплынёю
І дзівоснай цішынёю
Гэты любы мною край,
І гучыць ён нібы рай.
І ўсяго мне тут хапае,
У дзівосным гэтым краі.
Хай жа будзе тут Любоў
Да сканчэння ўсіх вякоў!
Каб не чулі мы пра войны
І былі заўжды спакойны.
Свидетельство о публикации №125010303297