Не зусiм Аонiды. Да аутабiяграфii трупа
Наскрозь буравіць поглядам Глядзея.
Гартуюцца выразныя падзеі,
Ды сунуцца нагамі дагары.
Чаго ж яшчэ чакаць ад Трасавіц!? –
Пялёсткаў гневу?! Выбухаў карысьці?!
Няўжо з таго няма другога выйсьця,
Чым ехаць да бювету ў Трускавец?!
Казьлевіча з Міцкевічам злучыць.
Перарабіць Адама ў Жыгімонта.
А потым зноў наладзіцца ў Маконда,
Каб рыхтаваць да сківіц абручы.
3.01.2025
PS:
Неяк – да творчасьці Сыгізмунда Кржыжаноўскага.
Калі ўжо сапраўды злучаць Казьлевіча з Міцкевічам, можа атрымацца і Малевіч.
Чаму?!
К і М – абодва – Адамы. Адам Казіміравіч і Адам-Бернард Мікалаевіч. Малевіч у нас – Казімір Севярынавіч. Усё адгукаецца-пераклікаецца. Тым больш, што і прозвішча Казьлевіч неяк да Казіміра казеліцца-коўзаецца.
Да. У Трускаўцы ёсьць помнік менавіта Міцкевічу.
Свидетельство о публикации №125010303097