Вар яцтва
Горш не выдумаеш сам.
Быццам хтосьці ў Лукамор’і
З бражкай зьмешвае бальзам.
За якога Ягамосьця
Адлілося нам спаўна?!
На пагосьце, што ў Замосьці,
Чэрці вэндзяць каплуна.
Дождж ідзе без перапынку,
Хоць кладзіся паміраць.
Бэсьціць нас, як парушынку,
Ці тапельцаў у вірах.
2.01.2025
Свидетельство о публикации №125010207246