Настальгiя па марах

Я ў Мінск хачу! Хацеў бы на імгненне
Вярнуцца ў Мінск гадоў шасцідзесятых,
Калі крок кожны быў мне за здарэнне,
Бо столькі новага няма ў сялянскіх хатах.

Прыпамінаюцца ўсё лініі трамваю,
Якія цэнтра навакол стваралі кола,
Пры руху за дугой  цягнулі іскраў стаю,
Будзілі ўранку звонам і вязлі вясёла.

Заняты думкі ўсе былі мае тады,
Як выбіцца хутчэй у людзі чалавеку:
Паміж будаўнікоў застацца на гады,
Ці ўвесь свой вольны час нясці ў бібліятэку?

Хацелася зімой катацца на каньках,
Ці ў секцыю дзюдо пайсці з суседам.
Ды часу не было. Гадзіны, проста жах
Заляталі ў небыццё не даючы ўклад ведам.

Пасля работы я ўсе вольныя часы
Заняткам пасвячаў і грыз навукі горы,
Не слухаў салаўёў, не зорыў бляск расы,
А плыў з апошніх сіл па новых ведаў моры.

Гудзела стомай галава ў вячэрнія часы
І сінусы, касекансы у памяць не ўсплывалі.
Звінеў сяброўкі смех, штандарам валасы
Манілі да сябе, бо сэнс жыццю давалі.

Быў апантаны я. Не разумеў тады,
Што сэнс жыццю дае душы замілаванне.
Дасць Бог яго знайсці- то не зазнаць бяды,
Падасца лёгкім сном і цяжкае заданне.

Цяпер тое жыццё далёка засталося,
Недасягальны Мінск, сяброўкі звонкі смех.
І горка прыканцы мне зразумець прышлося,
Што з мараю пражыць мабыць таксама грэх.


Рецензии