На шляху...

Вецер ворах лiстоты варушыць, пажухлы,
Фарбай восень  фарбуе  стракатай
То расiнкай заграе, бы зорка, не тухне,
То плыве  аксамiтавым паскам.

Разам з ветрам лiстаюцца жыцця старонкi,
На свой лад малявала заўзята.
Праплыве успамiн,  як лiсця, шоргат лёгкi,
Маiх сцежак, майго лiстапада.

Часам зорнае неба з лагодай абдыме,
Часам сонца схаваецца ў хмарах.
Прыляцiць зорка шчасця, раптоўна, ды згiне,
Заблукаюцца думкi у марах.

Заскрабецца у сэрцы вярнуцца жаданне,
Выпiць зноўку да донцу паветра.
Пераскажа душа тых дзянькоў лiставанне,
Незнарок, ўсё пакрыецца цемрай.

Фарбавала старонкi жыццё ў розны колер,
Але кожная з iх дарагая.
Смех i слёзы мае на шляху – мая доля,
Мне на зорку праменем мiгалi.


Рецензии