Маральны закон
Сусвет апаiць церпкiм квасам духоўным?
Згубiўся каб сэнс: «перайсцi Рубiкон»,
Нашчадкам, як кажуць, ён быў невядомым.
Ды стала умоўнай краiнаў мяжа,
Крывой паласою лягла на паперы.
Пакiнула сэрцы сляпая дзяльба,
Любоў акрылялася ў ветлых манерах.
Дарылi цяпло беларус i казах…
Цанiлася кожная ў свеце асоба.
Прыносiлi Сонца у край, а не страх,
Сяброўства звiвала пачуццем асобым.
Сябе вольнай птушкай адчуць кожны змог,
Мяжа не была перашкодай палёту
Ды выбару сцежак, жаданых дарог…
Жах толькi наводзiла ў небе грымота.
Адзiнай краiнай квiтнела Зямля,
Маральны закон пiльнаваў яе вечнасць.
Духоўная песня ў нябёсах плыла,
Пяшчотным гучаннем люляла Шлях Млечны.
Свидетельство о публикации №124123103122