Напярэдаднi Новага года
Толькі для цябе
Для цябе - мой краю мілы!
Не жыві ў журбе!
Хай журба, сум, адзінота
Твой мінаюць двор!
З Новым шчасцем! Хай самота
Згіне паміж зор!
Хай нам новы, сьветлы ранак
Прынясе цяпло,
Каб нам з мрояў, абяцанак
Шчасце узрасло!
Каб спакойна спалі дзеці,
Снілі ў красках сны
Каб ніхто не чуў на свеці
Перуноў вайны!
Хай наш век не скарачае
Скупасць душ і зло
Няхай радасць прывячае
Край, горад, сяло!
Хай у краю льюцца песьні
Аб дабры, вясне,
Каб ні ўзімку, ні ў прадвесьні
Не быць сумным! Не!
З Новым годам! Хай дракону
Ўдасца замірыць
На Зямлі ўсёй дух шалёны,
Каб у міры жыць!
За ўсё гэта паднімаю
Я бакал з Аі,
З тым здароўя ўсім жадаю,
Радасці, любві!
Свидетельство о публикации №124123006119