Пажаданнi году Змяi

Наступае год Змяі -
Свята ў нас на троне.
Звон бакалаў, жар Аі^
І Змей у кароне!

Ён дзяцінна малады
І сябрыны любіць,
Плашч зялёна-залаты
І ў вальсе не згубіць.

Перліць сок лазы іскрой
У бакале кожным,
Добры Божа дай настрой,
Каб год стаў заможным!

Не прынёс бы нам слаты,
А снягоў на поле,
Каб раслі на ім жыты
І бульбы даволі!

Каб мірных ракет агнём
Салют красіў неба,
Каб прынёс год шчасця ў дом,
Хлеб і ўсё да хлеба!

Каб рубель мацней падрос,
Роўным стаў даляру,
Каб жылі мы без пагроз,
І без войн пажару!

Каб арэшнік у лясах
Нашых не прыжыўся,
Каб варожы дрон за гмах
Ў нас не зачапіўся!

А Зялёнаму дракону
І ўсім тут жадаем
Шанаваць душы карону,
Бо адзін раз маем

^- элітнае шампанскае віно брэнда "Удава Кліко”


Рецензии
Чтобы жить нам без пагроз
И войны пожаров
Фронт второй пора открыть
Дать бандере жару
Удачи тебе

Сергей Хлопотов 2   12.01.2025 18:43     Заявить о нарушении