Чаканне цуда
Кароткіх дзён няздзейсняныя мары
Губляюць след у прыцемках густых.
Начное неба, напусціўшы чары,
Скавала зоркі ў путах ледзяных.
Вальготна месяц агарнулі хмары,
Вятрамі гнаныя з краёў чужых.
Снягамі снежань піша мемуары,
Аб вечных таямніцах незямных.
З зімой марознай першыя сустрэчы
Імгненна скораць поўнай цішынёй,
Нібы па чараўніцтву светлай феі.
Чаканне цудаў у калядны вечар
Напоўніць сэрцы дзіўнай дабрынёй –
І стануць казкай снежныя завеі.
Свидетельство о публикации №124122903676