Навука чакання
Лёс звядзе мяне з табою
Ці на сушы, ці на моры,
Ў штыль, ці ў час прыбою.
Ты пад зоркай вечаровай,
Што на небе ўстала,
Скажаш роднаю нам мовай:
“Я ж цябе чакала!
Я шукала між ялінак
Там на Юркавай гары,
Дзе рабілі мы прыпынак
Пад час ранішняй зары.
Я цябе шукала ў гаю,
Дзе ручай люляе росы
І бярозкі зелянь маю
Запляталі ў косы.
А знайшла на лугавіне,
Дзе ў мёд пахнуць зёлкі,
Ты прымроіўся дзяўчыне
Пад дугой вясёлкі.
Мне з'явіўся ты тады,
Як вясёлка ззяла.
Сказаў: Дзякуй за гады
Што мяне чакала!”
Калі-небудзь, хай няскора,
Але нас лёс злучыць,
Бо любоў, жыцця апора,
І чакаць навучыць!
Свидетельство о публикации №124122706215