Мне таполя у чыстым полi...

***
Мне таполя ў чыстым полі
Калыханку запяе
Пра душы сваёй прыволле
І пра вусцішнасць яе.

Я б заснуў пад калыханку,
Толькі вусцішна душы
Сустракаць сваю заранку
Заімглёную ў глушы.

Ціха слухаю таполю,
У яе вучуся жыць,
Каб цаніць і тую волю,
Што заранкаю мігціць.

26. 12. 2024 г.


Рецензии