Раство Пустога

Самымі доўгімі і чорнымі начамі
Нараджаюцца самыя цёмныя і шчырыя творы,
І гэтая шалёная, усёабдымная, пранізлівая шчырасць
Можа паглынуць цябе да рэшты...

_____________________________


Не даруючы грэх,
Адпусціце мяне
За салёнае мора ў палі снегавыя,
І хай змерзну я там у сумётах па шыю,
А завея парэшткі мае паглыне...

Дык ніхто не трымае,
Ідзі!
Чаму не?
Ты жывеш паразітам,
Жалобна скуголіш,
Кажаш, сэнсу не бачыш,
Нічога не робіш,
Можа б ўвогулле лепей было без цябе?

Усё так,
Усё праўда-
Над сэнсам забітым
Існую я хлуслівым, дурным паразітам
І пішу не для вас,
І жыву для сябе...

І тану,
І марнею,
Душой камянею,
І нарэшце знячэўку наштосьці худнею,
Ды нашто?...
Я прыгожым ніколі не быў,
Анічога не здзейсніў,
Жыццё не здабыў...
Мо хаця бы прыгожым памерці здалею...

          ноч 24-25 снежня 2024


Рецензии