Той таполi у чыстым полi...
Той таполі ў чыстым полі
Раскажу, як маме, сон
Пра дзяцінства, і раздолле,
І – пад вокнамі – наш клён.
Ён даўно ўжо спілаваны,
Хаты той даўно няма,
Спіць там тата пахаваны,
Плача цёплая зіма.
А таполя ў чыстым полі
Разгадае сон і мне,
Як рукой шурпатай, голлем
Галаву ў журбе кране.
І заплачу з той таполяй,
Прытулюся да яе,
А яна мне ў чыстым полі
Калыханку запяе...
24. 12. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124122408463