Пад iмжыстым неба парасонам...
Ветах песціцца ў руне Ясона...
Дзед Мароз, Мікола, Зюзя, дзе вы?
Дзе ваш снег Калядны – справа, злева?
Дзе ён – мяккі, пульхны, серабрысты
Пад марозным небам – зорным чыстым?
Нават лямп ліецца дождж дыёдны,
Дай нам, Зюзя, снег-мароз прыродны.
Новы Год ужо ля нашых весніц.
Вырай для былога – свой пачэсны.
Высакосны – мяккі ці суровы,
Шчыра стрэне добры год ён... Новы!
Хай жа будзе белы снег абрусам
Нашай белай роднай Беларусі;
Мірны духам для народаў свету,
Жыццядайны ў моры міжпланетным!
19-24.12.2024 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №124122408146
Нават калі кожны новы дзень
будзе адчувацца як выклік,
адказам будзе вера і надзея,
і вяночак новых яскравых
вобразаў, гукаў, радкоў... вашых *)
"Пад імжыстым неба парасонам"
роднай, адвечнай, сардэчнай,
нашай любай Беларусі ))
Вялікі дзякуй за радкі, з цеплынёй,
Гарунова Святлана 03.01.2025 18:25 Заявить о нарушении
Хаця ж і кожны дзень мае асаблівасць
чымсьці адзначыцца, але прадчуванне
Калядных дзён і навагодніх – гэта заўсёды нейкі асабліва
хвалюючы і кранаючы момант душы, дзе
і трапечацца агеньчык надзеі і веры, як
і святое пачуццё любові да свайго
любага краю, да мілай нашай Беларусі.
Сёння ўжо сонейка крыху ўсміхалася,
прадказваючы больш марозны дзень,
і на двары пасвятлела...
З падзякай за водгук і сустрэчнай цеплынёй,
Ядвига Довнар 03.01.2025 19:48 Заявить о нарушении
Гарунова Святлана 03.01.2025 23:36 Заявить о нарушении