Каб не гнуу, не рвау таполю...

***
Каб не гнуў, не рваў таполю,
Што спатольвае душу,
Вецер вольны ў чыстым полі
Я суцішыцца прашу.

Лепей хай суцішным снегам
Замятае той грудок,
Дзе матуля спіць пад небам
Сёння восьмы ўжо гадок.

Сніцца хай матулі неба
І таполя на мяжы.
Вецер вольны, не, не трэба,
Не трывож яе душы

І не гні, не рві таполю...
Зараз мне бліжэй няма
Той таполі ў чыстым полі,
Быццам мама то сама.

24. 12. 2024 г.


Рецензии