Невоспитанный сын
по мотивам белорусской народной сказки
Недалікатны сын
Жыў з бацькам сын "недалікатны".
Хаця зусім дарослы стаў,
Да працы быў не вельмі здатны.
Кузьмою – бацьку свайго зваў.
Крычыць : “Кузьма, ідзе ты ходзіш?
Кузьма, гані свіней у хлеў!”
Хоць бацьку крыўдна, што тут зробіш?
Вучыць малога не паспеў…
Смяюцца людзі з сына, кажуць:
“Патрэбна бацьку паважаць”!
“А справа гэта і не ваша,
Парады нечага даваць!”
Аднойчы вось па сена ўлетку
Удвух паехалі яны.
На двух вазах дахаты едуць,
Далёка: хаты не відны…
Мінулі гладкую дарогу,
Шлях па выбоінах бяжыць,
У бацькі за кармы трывога,
А сын на возе ўсё ляжыць.
За возам бацька пільна сочыць:
Адразу з сена ў лесе злез.
Сынок ісці з вазом не хоча,
Крычыць на бацьку на ўвесь лес:
“Трымай-ка воз, Кузьма, вунь яма!
Вядзі на ўзбочыну каня!
Вось тут трымай мой воз таксама,
Глядзі, не зачапіў бы пня!”
Ад воза бегае, да воза,
Не можа ўправіцца адзін…
Не разумеючы пагрозы,
Ляжыць, ды “зубы скаліць”сын:
“Хвалю, Кузьма, старайся дАлей!”
Стаміўся бацька, ды прыстаў,
Так словы сына раззлавалі,
Да воза бегаць перастаў.
І хутка той перакуліўся,
У гразь сын носам уляпіў,
Устаў, на бацьку “апалчыўся”:
“Глядзі, Кузьма, што нарабіў! ”
Паднялі воз, далей – дахаты.
Сын і на сена не палез,
Бурчыць: “Кузьма, ты вінаваты!”
Амаль праехалі ўжо лес…
Там паварот круты быў дужа,
Дык бацька воз падпёр плячом,
А сыну больш ужо не служыць:
“Няхай кіруе сам канём!”
Сын, як раней, паленаваўся,
Ды сіл сваіх пашкадаваў,
Кульнуўся воз, – пад ім застаўся –
Кіроўца, бо не падтрымаў…
“Кузьма, – крычыць сынок у сене, –
Ты падымі мой воз хутчэй!”
Маўчыць, дастаў капшук з кішэні,
Ды люльку закурыў далей.
“Калі разумны, дык ляжы там! –
Нібы вады ў рот набраў, –
Хай будзе выпадак іспытам!”
А сын Кузьму ўсё зваў ды зваў…
Нібы аглух той. Дыхаць цяжка,
Сын напалохаўся, крычыць,
Змяніўся нават голас: “Бацька,
Ратуй мяне!” Кузьма бяжыць.
Не першы раз – памылка сына.
І воз, і сына паднімаў.
Паразумнеў ужо, магчыма?
І бацька так яму сказаў:
“Сын, ведай, я даўно прыкмеціў,
Усяго, браточак, нажывеш!
І бацькам, – жывучы на свеце, –
Кузьму аднойчы назавеш”…
22.12.2024
Свидетельство о публикации №124122300259