Сонцастаянне
На недалёкую вясну.
Хацеў бы ведаць напярод
Калі закончыць свет вайну?
З сягоння будзе больш святла
За хвіляй хвіля - на гадзіны,
Але каб стала меней зла,
Устаць за выбар мы павінны!
За вольны выбар развіцця
Царквы, навукі і дзяржавы,
Каб зерні не таптаць жыцця
І не наклікаць дождж крывавы.
Калі у сэрцах больш святла,
То будуць справы ім сагрэты.
У свеце стане меней зла,
Калі чутны будуць паэты.
К святлу сягоння паварот.
З сягоння цемра траціць сілы.
Хай мірным будзе новы год
І свет адрыне дух магілы!
Свидетельство о публикации №124122203866