Мы шукаем вачыма
А знаходзім душою.
Ці мая ты дзяўчына?
Ці ты сэрцам са мною?
Ці са мной твае думы?
І ці мары са мною?
Адкажы мне, чаму мы
Не сышліся вясною?
Ці на родным абшары
Сцежкі мы не шукалі?
Ці другіх вачэй чары
Ў чужы край паклікалі?
Ў край чужы, невядомы,
Дзе жар сонца спадае,
Але сэрца без стомы
Вочы-зоры шукае.
Далікатны стан мроіць
З валасоў ручаінай,
Што тугу сэрца гоіць
Вечаровай хвілінай.
Мы шукаем вачамі
І кахаем душою,
Што ў юнацтве начамі
Ішло сцежкаю тою.
Свидетельство о публикации №124122100471