Антолька
Памятаецца, гуляла я на вулiцы адна паблiзу нашай хаты. Бачу - насустрач мне iдзе незнаёмая жанчына, сагнутая, у цёмнай хустцы, з кiёчкам у руцэ. Мне, малой, яна здалася страшнай. З немым крыкам кiдаюся бегчы прэч, да свайго двара. Парауняушыся, жанчына кажа: "Не бойся, дзяучынка, я цябе не забяру!"
На мой крык выходзiць з двара мама, пытаецца, чаго плачу. Наслухаушыся чароуных казак, я адказваю, што там пайшла Баба Яга. Мама узяла мяне на рукi, села на ганку, супакоiла и пачала мне, як дарослай, расказваць пра гэтую жанчыну: "Не бойся, дачушка! Гэта вельмi добрая жанчына. Завуць яе Антоля, а часцей, паважаючы, яе называюць Антолькай. У яе вельмi вялiкае гора: памёр ад тыфу яе гаспадар Сцяпан i на вайне загiнуу сыночак Васiль. Яна моцна сумуе па iх. Бачыш, яна учарнела ад гора, апухла ад слёз. Таких людзей не трэба баяцца. Iх трэба паважаць i шкадаваць!"
А iшла тады Антолька да Юзi, каб пагаварыць, хоць крыху суцешыць душэуны боль, бо у iх было агульнае гора: вайна забрала у iх такiх дарагiх людзей. Юзя и Антолька былi зямлячкамi, з недалёкай ад Вострава вёскi Бабiчы, што на Клеччыне. У свой час абедзве пайшлi замуж за хлопцау з Вострава. Падтрымлiвалi зямляцкае сяброуства. У радасцi i у бядзе дапамагалi, чым маглi. Антоля была старэйшая за Юзю. У яе засталося трое дзяцей. Старэйшая дачка Вера была на той час ужо замужам за суседам Аляксандрам. У iх гадавалася дачка Зiна, пазней нарадзiлася Аня. Сын Алесь и дачка Гэля былi яшчэ невялiкiмi...
Лiдзiя Мiхайлауна Рудкоуская (Мiхлюк), в.Вострау Ганцавiцкага р-на
Свидетельство о публикации №124122007449