Родная мова

Мая мілагучная, родная мова,
Душу і сэрца кранае яна!
Сёння пра яе вяду размову,
Мову матуль нашых слаўлю спаўна!
Пра яе так шчыра і узнёсла,
У сваіх вершах напісаў Купала,
Ён менавіта ёю карыстаўся,
Каб яна ніколі не прапала.
І на роднай нашай мове,
Складваў вершы Колас,
Яна лягла ў іх аснову,
Застаўся яго голас!
Спадчыну святую продкаў,
Нам працягваць трэба,
Не шкадаваць ніякіх сродкаў,
Нам дапаможа неба!
Павінны мы абараняць,
І ведаць сваю мову,
Сваім нашчадкам перадаць,
Яе узяць за аснову!


Рецензии