Перадколядны настрой!

Сьвежы ранак і настрой
Сьветлы і прыўзняты
Нібы я стаю з сястрой
Каля нашай хаты.

Нібы ўсе мы - дзетвара -
І нам мама кажа:
“Памяць роднага двара -
Гэта памяць ваша.

Бо ня ведама ўсім вам,
Дзе жыць давядзецца
А надворак гэты й там
Ў сэрцы застанецца.

Каб вы ехалі, плылі
Ў родны кут да скону,
Тут душы цяпло знайшлі,
Шчасце й абарону!”

Многа год няма бацькоў,
Як і старой хаты,
Ды ўсё кліча мяне кроў
Ў край мой небагаты.

На падворак узыйсці
Ды абняць каліну.
Запытаць, колькі цвісці
Трэба будзе сыну?

Каб вярнуўся, перадаў
Ў надзейныя рукі
Досьвед свой, які складаў
З жыцця і з навукі.

Каб бліжэй стаў родны край,
Хоць цяпер далёкі,
Каб, даў Бог, варожых зграй
Не пачуў ён крокі!

Перадколядны настрой
Дай Бог майму краю!
Плысці радасцей ракой
Шчыра ўсім жадаю!


Рецензии