Бясхмарнае
нібы забруджаныя з долу,
Іх не адмыць і не крануць.
хіба што млявым зрокам толькі.
Мне б промней сонечных сабраць
з крыніц таемных небасхілу,
каб у вачах тваіх заззяцць
яны маглі амаль стыхійна.
Ды снежань – шэры сакавік
надаль шкадуе белых фарбаў,
сасна нібы іржавы цвік
скрыпіць аб шкло і зрок не вабіць.
Зіма наперадзе яшчэ
бліскучых вэлюмаў надзеі?..
Ды толькі што ж яна натчэ,
калі з пасагі хмарак сее
асіплы дожджык даўніну
бы той жабрак з дзюравай торбы…
Аднойчы сэрца мне крануў
шчакі ліхтарык твой ружовы.
Вось толькі я яго згубіў,
як твой чароўны пацалунак,
што саграваў сярод зімы,
якая нас ужо мінула.
… А хмары нізенька плывуць,
бы шэры здзек абодвух лёсаў.
Ты дзесьці там, я дзесьці тут.
Бясхмарнасць толькі ў снах узнёслых.
Там мы шчаслівыя з усіх
ляцім у стог зімовых зорак,
там смак жыцця нам не гарчыць,
калі крычаць вясёла «Горка!»
Там, дзе з ўсіх зямных пяшчот,
сівым абуджаныя ранкам,
падмуркам – татава плячо,
а сонейкам – усмешка мамы.
17. 12. 2024
Свидетельство о публикации №124121801439