Упрямая жена

на белорусском языке
по мотивам белорусской народной сказки

Упартая жонка

Абед прынесла жонка ў поле,
Мужык ад раніцы касіў,
Зрабіў ён працы шмат даволі,
Патрэбна, каб перакусіў.

Прынесла, пачала пракосы
(Каб сохла сена), разбіваць:
На лузе ўжо прапалі росы,
Пачала сонца прыграваць...

“Скасіў ты добра, выстрыг нібы, –
Казала так да мужыка,  –
“Барод” няма, хоць ёсць тут хібы,
Такая цвёрдая рука!”

Мужык жа круціць галавою:
“Не выстрыг, выгаліў, – скажы,
Нідзе няма “барод” з травою
На цэлым лузе, да мяжы!”

“Не, браце, выстрыг!” – жонка кажа,
Бо дужа ўпартаю была,
Бывала, на дарозе ляжа,
Заўсёды спрэчкі з ім вяла.

Мужык, вядома, раззлаваўся:
“Ты кажаш свой характар зноў!
Я тут гарбеў, напрацаваўся!”
І “закіпела” ў жылах кроў!

Усю ваколіцу паднялі,
Да згоды так i не прыйшлi,
У спрэчцы доугай вырашалi,
Галiлi пожню, цi стрыглi?

Мужык не хоча пагадзіцца,
Зусiм не хоча саступіць.
Пабегла жоначка тапіцца:
Вось луг, за ім – рака шуміць…

З разгону плюхнула у вадзiцу,
Крычыць: "Згаджайся!" - мужыку, -
Не тое, буду я тапiцца!"
За ёй не прыгнуў у раку...

“Стрыжэ” яна над галавою:
Адна рука – па-над вадой.
Уперся з праўдаю сваёю:
“Спрачацца нечага са мной!”

“Здаецца, жоначка, сумею –
Хоць раз цябе пераспрачаць,
Iнакш ад злосці захварэю!”
А жонкi ўжо i не відаць…

17.12.2024


Рецензии
З такою жонкаю бяда -
З ёй пагадзилася вада,
Не дай Божа жонку такую мець -
Лепей адразу памярэць.

П,К.

Кантарович Петр   22.12.2024 20:08     Заявить о нарушении
Прывiтанне,
Петр!

Дзякуй за увагу!

Бачна, лепей не адразу!
Бо у вадзе - яе параза...
Лепей жыць ды сябраваць.
I не трэба памiраць!

З павагаю,

Галина Синякова   23.12.2024 10:15   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.