Хто я такая?..

                "Хто ты, жанчына,
                можа каліна..."  Вера Міхно
               
Я тая жанчына,
Што быццам рабіна* –
На варце стаю,
Свой Род бараню.

Я тая кабета,
Што дорыць Сусвету
Жыццё  – ўсё што мае:
Хай Божухна дбае!

Я, маладзіца, –
Ёсць чым ганарыцца:
Сваёю Радзімай –
Любімай, адзінай!

Хто я такая?
О, не, не святая!
 Але ў маёй хаце
Божая Маці.

*Рабіна - гэта тое самае дрэва, кажуць старыя людзі, якое вырасла з горкіх слёз Евы, якую Бог выгнаў з Раю.
За вогненна-чырвоны колер ягад рабіны і яе крыжападобнай формы лісце людзі пачалі  выкарыстоўваць гэтае дрэва ў якасці надзейнага абярэга. Нават у наш, асветніцкі век, у гарадах і, асабліва ў вёсках, побач з весніцамі можна напатакаць рабіну. Паводле легенд, дрэва лічыцца настолькі чарадзейным, што можа забіраць у чалавека не толькі хваробы, але і скінутыя на яго ведзьмакамі розныя непрыемнасці, якія гнятуць і даймаюць небараку. Таксама лічыцца, калі рабінавай палкай, як мае быць, выцяць ваўкалака, то нават можна вярнуць яму чалавечае аблічча.
Але, каб рабіна не адпомсціла за свае пакуты, трэ  шанаваць дрэва, паважаць яго, шчыра клапаціцца аб ім і заўсёды чыстасардэчна прасіць у яго прабачэння.

Ілюстрацыя - Иллюстрация:
Зімняя рабінка - Зимняя рябинка.
Палатно, алей. - Холст, масло.
Мастак Ігар Радыёнаў - Художник Игорь Родионов
artnow.ru


Рецензии