Беларусачцы
І з слодыччу райскаю вусны твае!
Я мару, што знойдзецца ў краю куточак,
Салоўка дзе нам песню шчасця спяе!
Няхай замяло сцежкі нам ліхалецце
І лёс не дае нам сустрэцца. Няхай!
Мяняецца з часам ўсё к лепшаму ў свеце,
Ты толькі цярпліва сустрэчы чакай.
Бо прагну сустрэчы я ўсёю душою
І веру, што Божа яе дасць спазнаць,
Каб родную вёску і край наш з табою
Сярод незалежных народаў вітаць!
Цалую твае ясназорыя вочы,
Душой ахінаю твой стан далікатны.
Я веру наступіць і наш час прарочы
І мы шлях да волі знайсці будзем здатны!
Свидетельство о публикации №124121706741