Час

 
Час, як прывід на месце пустом,
адкапаў гістарычную тэму:
Як  у Рыме Марк Порцый Катон
запавет пасылаў Карфагену.

Час бязменам узвешвае ціск,
як зязюлькай нам лічыць гадзіны,
дзе загадку падкідвае Сфінкс
языком замаруджанай міны.

Час не бачыць трымцення павек
ад ланцужных рэакцый урана –
неўміраючай логікі здзек
для дзядоў і бабуляк з экрана.

Час смяецца з абставін няўзнак,
дзе  пятлёю зацягваюць шыю,
каб і смерд  з нізкім зрокам абмяк
падарункам  сучаснаму стылю.

Час бязлікі, як вотчыны цмок,
як фігура бязглуздае гонкі,
і, як страўс, хавае у пясок
галаву ад грымучай гамонкі.

І, як задняго розуму скарб,
усе кропкі расставіў над і:
што корміць вайну уладар
і сёння сваімі людзьмі.


Рецензии
Классно написано, со своим поэтическим почерком! Праведность и образность строк очаровывает в каждой строфе стихотворения. Спасибо, Мечислав, за доставленное удовлетворение от прочитанного. С уважением и пожеланием только мирных и счастливых зимних дней. Павел.

Павел Николаев 9   17.12.2024 15:54     Заявить о нарушении
Павел, шчыра дзякую, што заглянуў у вобразы часу з даХрыстовай эпохі і да нашых дзён. На жаль нічога не змянілася. Поспехаў табе, браток, і, галоўнае, на сваіх і пры сваім розуму, як наканавана Усявышнім.

Мечислав Курилович   18.12.2024 17:15   Заявить о нарушении