Можа, проста вольнай волi...
Можа, проста вольнай волі
У бязвольнасці глушы
Не хапае маёй долі
Для спатолення душы?
Я па долі йду паволі,
Не спяшаюся пісаць.
Як збяру грахоў паболей,
Тады й буду спавядаць.
А душы й таго даволі,
Што ў бязвольнасці глушы
Не бывае лёгкай долі,
Хоць грашы, хоць не грашы.
А калі мне мала волі,
Ў полі вецер я прашу,
Каб не гнуў, не рваў таполі,
Што спатольваюць душу.
22. 12. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124121704544