Амаль на гадзiну пазнiуся цягнiк

 
 Амаль на гадзіну пазніўся цягнік.
 Напэўна, надвор'е таму паспрыяла.
 Да цьмянае шыбы з надзеяй прынік
 Ў цагляным будынку старога вакзала.

 Знадворку гуло: вецер тузаў драты,
 Дождж стомлена хлюпаў па лужы...
 А вось і цягнік. Не прыехала ты...
 Аддаў правадніцы чырвоныя ружы.

 А дождж намагаўся суцешыць мяне--
 Прыціх на хвіліну над мокрым перонам.
 Цягнік адышоў -- і туга абапне
 Расстанні, сустрэчы маім парасонам.


Рецензии